Нацыянальны электронны павільён Беларусі адкрыўся на кітайскай пляцоўцы Douyin (аналаг папулярнага сэрвісу з кароткаметражнымі відэа і прамымі трансляцыямі TikTok), паведамілі [1] БелТА ў Пасольстве Беларусі ў КНР.
У цырымоніі адкрыцця нацыянальнага павільёна прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Юрый Сянько. У прамым эфіры дыпламат прэзентаваў беларускую прадукцыю.
Усяго за гадзіну анлайн-трансляцыі эфір пасла паглядзелі больш за 1,3 млн чалавек, а агульная сума продажаў беларускага шакаладу і снэкаў перавысіла 900 тыс. кітайскіх юаняў, або каля $135 тыс.
«Асартымент прадукцыі пастаянна абнаўляецца і ў бліжэйшы час папоўніцца малочнай, кандытарскай і алкагольнай прадукцыяй і касметыкай з Беларусі», — адзначылі ў дыпмісіі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/belarus-otkryla-paviljon-v-kitajskom-analoge-tiktok-vsego-za-chas-bylo-prodano-produktsii-na-135-tys-512019-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/knr
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika