Нацыянальны банк Беларусі ўнёс асобныя змены ў дзеючы парадак устанаўлення афіцыйных курсаў беларускага рубля ў адносінах да замежных валют. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацбанка ад 27 чэрвеня 2022 года №232, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу НББ.
Адзначаецца, што асноўныя падыходы да разліку і ўсталявання афіцыйных курсаў беларускага рубля застаюцца ранейшымі, а змены носяць тэхнічны характар.
Так, спрошчаны парадак змены Нацбанкам перыядычнасці ўстанаўлення афіцыйных курсаў беларускага рубля ў дачыненні да асобных замежных валют для аператыўнага рэагавання на змяненні ў патрэбах суб'ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці. Пры гэтым парадак апублікавання на афіцыйным сайце інфармацыі аб штодня і штомесяц усталёўваных курсах застаецца ранейшым.
Акрамя гэтага, удакладнены падыходы па вызначэнні пераліку замежных валют, па адносінах да якім афіцыйныя курсы беларускага рубля ўсталёўваюцца па дадзеных таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.
У НББ дадалі, што быў пашыраны пералік крыніц інфармацыі аб крос-курсах замежных валют да долара ЗША, якія выкарыстоўваюцца для ўстанаўлення афіцыйных курсаў беларускага рубля да дадзеных замежных валют.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/natsbank-izmenil-porjadok-ustanovlenija-kursov-belorusskogo-rublja-k-inostrannym-valjutam-512020-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacbank
[3] https://zviazda.by/be/tags/kurs-belaruskaga-rublya
[4] https://zviazda.by/be/tags/valyuta-0