На буйнейшай прамысловай выстаўцы Расіі «Інапрам» прадстаўлены 13 беларускіх прадпрыемстваў, паведамле [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу «Белінтэрэкспа» БелГПП.
Выстаўка праходзіць у Екацярынбургу па 7 ліпеня. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі прадстаўлена такімі прадпрыемствамі, як холдынг «Аўтакампаненты», «Белкамунмаш», «Белшына», Беларускі металургічны завод, Гомельскі завод спецінструменту і тэхналагічнай аснасткі, Гомельскі завод станочных вузлоў, «Інтэграл», Кранавы завод, «Чырвоны барацьбіт», Кавальскі завод цяжкіх штамповак, «СтанкаГомель», Мінскі маторны завод і «Магілёўліфтмаш».
У першы дзень выстаўкі экспазіцыю Беларусі наведалі прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін і міністр прамысловасці і гандлю Расіі Дзяніс Мантураў. З прадукцыяй айчыннай вытворчасці іх азнаёміў міністр прамысловасці Пётр Пархомчык.
Арганізатарам беларускай экспазіцыі на выстаўцы «Інапрам» выступае выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Экспазіцыя арганізавана пры падтрымцы і актыўным удзеле пасольства Беларусі ў Расіі.
У 2022 годзе на выстаўцы «Інапрам» прадстаўлены 500 кампаній з 26 краін. Краінай — партнёрам выстаўкі з’яўляецца Казахстан.
Прэв’ю: Белінтэрэксп
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/natsyjanalnaja-ekspazitsyja-belarusi-pradstaulena-na-vystautsy-inapram-u-ekatsjarynburgu-117178-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-ekspazicyya-belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystauka
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekacyarynburg