Беларуская федэрацыя гандбола і Кітайская гандбольная асацыяцыя падпісалі сёння ў Нацыянальным камітэце Беларусі мемарандум аб супрацоўніцтве, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу НАК.
Подпісы пад дакументам паставілі старшыня БФГ Уладзімір Канаплёў і кіраўнік КГА Ван Таа. Пагадненне дасць магчымасць беларускім і кітайскім гандбалістам планаваць удзел у спаборніцтвах, правядзенне сумесных трэніровачных збораў, семінараў і майстар-класаў для спецыялістаў, кансультацыі і абмен спартыўнымі дэлегацыямі.
Пасля цырымоніі падпісання гандбалісткі, трэнеры і менеджары жаночай зборнай Кітая азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй беларускага НАК.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/sport/view/federatsyi-gandbola-belarusi-i-kitaja-padpisali-memarandum-ab-supratsounitstve-117180-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/federacyya-gandbola
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/kitay
[5] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva