Два брытанскія міністры заявілі аб сыходзе са сваіх пастоў з-за нязгоды з метадамі працы дзейнага прэм’ера Вялікабрытаніі Борыса Джонсана. Размова ідзе аб кіраўніках Мінфіна і Міністэрства аховы здароўя Рышы Сунаке і Саджыдзе Джавідзе, паведамляе [1] радио Sputnik.
Так, міністр фінансаў Рышы Сунак у сваім акаўнце ў Twitter адзначыў, што падданыя Злучанага Каралеўства жадаюць быць упэўненымі, што іх краінай кіруе кампетэнтны і сур’ёзны ўрад. Сунак адзначыў, што гатовы змагацца за гэтыя стандарты, таму і вырашыў пакінуць сваю пасаду.
Між тым Саджыд Джавід паведаміў, што рашэнне сыйсці з пасады кіраўніка Міністэрства аховы здароўя прыняў з-за страты даверу да Борыса Джонсана.
Кіраўнік апарата брытанскага прэм’ер-міністра Борыса Джонсана Стыў Барклай прызначаны новым міністрам аховы здароўя.
Былы міністр адукацыі Вялікабрытаніі Надім Захаві прызначаны кіраўніком міністэрства фінансаў.
У мінулым месяцы разглядалася пытанне вынясення вотуму недаверу Джонсану. Аднак тады большасць сяброў кіруючай Кансерватыўнай партыі вырашылі падтрымаць прэм’ера.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://radiosputnik.ria.ru/20220705/velikobritaniya-1800534611.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[3] https://zviazda.by/be/tags/borys-dzhonsan