Чэмпіён Беларусі салігорскі «Шахцёр» першым з беларускіх клубаў прыме старт у новым сезоне кантынентальных турніраў, паведамляе [1] БелТА.
Сёння падапечныя Сяргея Ташуева ў гасцявым паядынку 1-га кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў згуляюць са славенскім «Марыборам» (пачатак у 21.15; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). Гэтую гульню будзе судзіць грэчаская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Анастасіяс Папапетру. Сустрэча ў адказ адбудзецца 13 ліпеня ў турэцкім горадзе Сакар’я.
Каб прабіцца ў групавы этап чэмпіёнскай Лігі, трэба пераадолець чатыры кваліфікацыйныя бар’еры. Паядынкі групавой стадыі адбудуцца з 6 верасня па 2 лістапада. Фінал чэмпіёнскай Лігі павінен прайсці 10 чэрвеня 2023 года ў Стамбуле.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/soligorskij-shahter-sygraet-s-mariborom-v-pervom-matche-kvalifikatsii-futbolnoj-ligi-chempionov-512075-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[4] https://zviazda.by/be/tags/liga-chempiyonau