Моцныя дажджы з навальніцамі і пахаладанне будзе ў Беларусі 7 ліпеня, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер, 7 ліпеня, будзе пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах Віцебскай вобласці моцныя дажджы, па ўсходзе месцамі прагрымяць навальніцы. Днём у асобных раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы.
Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні 4-9 м/с, пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 10-16 градусаў, днём плюс 19-25 градусаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/dazhdzhy-z-navalnitsami-i-pahaladanne-budze-u-belarusi-7-lipenja-117202-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus