У рамках мерапрыемстваў міжнароднай прамысловай выстаўкі «Інапрам», якая праходзіць у Екацярынбургу, адбылася сустрэча міністра прамысловасці Беларусі Пятра Пархомчыка і міністра прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Дзяніса Мантурава, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на Мінпрам.
У ходзе сустрэчы кіраўнікі міністэрстваў абмяняліся інфармацыяй аб бягучай сітуацыі ў прамысловасці, падвялі вынікі выканання раней дасягнутых дамоўленасцей. Таксама былі абмеркаваны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў частцы рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, узаемапаставак прадукцыі ў рамках праводзімай работы па імпартазамяшчэнні, далейшага развіцця кааперацыйнага супрацоўніцтва і прамысловай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Вынікам сустрэчы стала падпісанне мемарандума аб прызнанні тэхналагічных аперацый, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, у тым ліку для стварэння роўных умоў доступу да праграм субсідзіравання, у якім замацаваны дамоўленасці аб падпісанні на працягу месяца адпаведнага міжурадавага пагаднення.
Акрамя таго бакі згадзіліся аб неабходнасці актывізаваць работу па падрыхтоўцы да падпісання міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне развіцця мікраэлектронных тэхналогій, а таксама міжурадавага пагаднення аб адзінай прамысловай палітыцы.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/economics/view/parhomchyk-i-manturau-abmerkavali-realizatsyju-praektau-pa-impartazamjashchenni-i-kaaperatsyjnae-117209-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/parhomchyk
[3] https://zviazda.by/be/tags/manturau
[4] https://zviazda.by/be/tags/realizacyya-praektau
[5] https://zviazda.by/be/tags/impartazamyashchenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva