Гарадское вучэнне па легендзе «выяўленне ў пацыента захворвання халера» пройдзе ў сталічнай клінічнай інфекцыйнай бальніцы, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Удзел у ім прымуць спецыялісты, якія аказваюць паліклінічную і стацыянарную дапамогу, а таксама спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы. Яны пройдуць тэарэтычную падрыхтоўку і адпрацоўку практычных навыкаў. Гаворка ідзе аб своечасовым выяўленні пацыента з сімптомамі, якія не выключаюць халеру, а таксама аказанні яму лячэбна-дыягнастычнай дапамогі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/uchenie-po-vyjavleniju-u-patsienta-holery-projdet-v-minske-512207-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/halera
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya