Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку УУС Бабруйскага гарвыканкама затрыманы 37-гадовы, раней судзімы мясцовы жыхар. Мужчына здзяйсняў крадзяжы веласіпедаў шляхам перакусу тросікаў ад устаноў адукацыі і прадпрыемстваў горада.
Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Бабруйскага гарвыканкама, рабіў ён гэта ў дзённы час сутак, выкраўшы такім чынам больш за чатыры веласіпеды на агульную суму каля 1000 рублёў. Зараз устанаўліваецца датычнасць бабруйчаніна да аналагічных крадзяжоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта УУС Магілёўскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/babruysk
[2] https://zviazda.by/be/tags/syshchyki