Захоўваючы суверэнітэт, трэба зрабіць максімум па яднанні з Расіяй. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае [1]БелТА.
«Цяпер мы вельмі актывізаваліся па рабоце на расійскім напрамку. Суверэнітэт, незалежнасць — гэта святое. Інтарэсы беларускага народа. Але трэба разумець, што ў Расіі глабальныя інтарэсы. У іх таксама адпаведныя погляды на развіццё Беларусі. І гэта правільна. Сёння ўжо ўсе зразумелі, што такое Беларусь для Расіі і Расія для Беларусі. У гэтым плане нам таксама давядзецца актывізавацца. Захоўваючы суверэнітэт, незалежнасць, мы павінны зрабіць максімум па кааперацыі ў эканоміцы, па нашым адзінстве, яднанні. Усё зрабіць для таго, каб ніхто не мог кінуць камень у нас, што мы не вырашылі нейкія пытанні ва ўзаемаадносінах з Расіяй», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адпаведныя напрамкі па развіцці супрацоўніцтва з Расіяй абазначаны ў саюзных праграмах. «Усё гэта трэба ўвасабляць у законы. І, яшчэ раз падкрэсліваю, бачачы нашу дзяржаву ў перспектыве як суверэнную і незалежную, — сказаў ён. — Мы дастаткова разумныя, як я гаварыў, для таго, каб з расіянамі выбудаваць нармальныя адносіны».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-zahouvajuchy-suverenitet-treba-zrabits-maksimum-pa-jadnanni-z-rasijaj-117239-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/suverenitet-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-andreychanka