Прадпрыемствы, якія варушацца, нават не заўважаюць санкцый. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў пры ўзгадненні кіраўнікоў на прадпрыемствы ў сістэме ваенна-прамысловага комплексу, паведамляе [1] БелТА.
«Вы вельмі добра ведаеце, у якой сітуацыі мы знаходзімся. Свет не без добрых людзей. Той, хто варушыцца, нават не заўважыў гэтыя санкцыі. Але калі вы адчуваеце, што недзе трэба паварушыцца, значыць, трэба варушыцца. Трэба знаходзіць у свеце новых партнёраў, трэба знаходзіць выйсце з існуючай сітуацыі. Але самае галоўнае для нас — вырабляць сваё. Вырабляць, замяшчаць тое, што мы куплялі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамлялася, на пасаду генеральнага дырэктара дзяржаўнага знешнегандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Белспецзнештэхніка» быў узгоднены кіраўнік Беларускай нацыянальнай перастраховачнай арганізацыі Генадзь Цімашэвіч. Дырэктарам ААТ «Агат — сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынга «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» стане кіраўнік кампаніі «Агат — электрамеханічны завод» Мікалай Балігатаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-ab-rabotse-pradpryemstvau-toj-hto-varushytstsa-navat-ne-zauvazhyu-getyja-sanktsyi-117243-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[3] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstva