Новая сітуацыя ў свеце ставіць новыя задачы перад спецслужбамі Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін па выніках праведзенага сёння ў Маскве сумеснага пасяджэння калегій КДБ Беларусі і СЗР РФ, у якім прыняў удзел кіраўнік беларускай спецслужбы Іван Церцель, перадае [1] БелТА.
«Новая сітуацыя ў свеце, крызіс ва Украіне, Спецыяльная ваенная аперацыя ствараюць новыя ўмовы і ставяць новыя задачы для нашых двух службаў», — заявіў Сяргей Нарышкін.
«На сумесным пасяджэнні Службы знешняй разведкі Расіі і КДБ Беларусі мы для сябе гэтыя задачы паставілі», — адзначыў дырэктар СЗР Расіі.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/naryshkin-novaja-situatsija-v-mire-stavit-novye-zadachi-pered-spetssluzhbami-belarusi-i-rossii-512417-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kdb-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/szr-rf
[4] https://zviazda.by/be/tags/syargey-naryshkin