Цэнтралізаванае тэсціраванне па замежнай мове на 100 балаў напісалі 47 абітурыентаў, паведаміў [1] БелТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
«Сталі вядомы вынікі цэнтралізаванага тэсціравання па замежнай мове: на 100 балаў напісалі 47 абітурыентаў. З іх 30 здавалі англійскую мову, 11 — нямецкую і 6 — французскую», — праінфармаваў Юрый Міксюк.
Сертыфікаты асноўнага этапу ЦТ абітурыенты пачнуць атрымліваць з 14 ліпеня, а прайшоўшы іспыты ў рэзервовыя дні — з 21 ліпеня. Удзельнік ЦТ можа забраць яго ў пункце, у якім праходзіў іспыт. Пры сабе неабходна мець дакумент, што засведчвае асобу, дакумент аб адукацыі (атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі, або дыплом аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі, або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі) і пропуск з адзнакай «Тэсціраванне прайшоў». Апошні пры гэтым забіраецца.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/tst-po-inostrannomu-jazyku-na-100-ballov-napisali-47-abiturientov-512423-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/zamezhnaya-mova
[4] https://zviazda.by/be/tags/abituryenty