Тавараабарот Беларусі і В’етнама ў 2021 годзе перасягнуў $200 млн. Аб гэтым сказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В’етнаме Уладзімір Баравікоў у час экспертнага семінара «Паварот у Азію»: сённяшнія рэаліі, надзённыя праблемы і вобраз будучыні», паведамляе [1] БелТА.
«В’етнам — гэта плацдарм для замацавання Беларусі ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі. Беларуска-в’етнамскія адносіны характарызуюцца пазітыўнай дынамікай: тавараабарот перасягнуў $200 млн, экспарт і імпарт знаходзяцца на парытэтнай аснове», — сказаў Уладзімір Баравікоў.
Паводле яго слоў, новыя рэаліі патрабуюць гібкасці і нешаблоннага падыходу да вырашэння ўзнікаючых задач. «Трансфармацыя высокага ўзроўню палітычнага даверу і эканамічных дамоўленасцей у экспарт залежыць ад ступені канкурэнтаздольнасці вытворцаў, прычым у саперніцтве з вядучымі сусветнымі кампаніямі. Закладзены патэнцыял беларуска-в’етнамскага супрацоўніцтва дае магчымасць гаварыць аб магчымасці прымножыць дасягнуты рэзультат і рэалізаваць задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы», — падкрэсліў ён.
Экспертны семінар «Паварот у Азію»: сённяшнія рэаліі, надзённыя праблемы і вобраз будучыні прайшоў у рамках медыйнага аналітычнага праекта «Вялікая гульня 2.0 у Азіі» і прымеркаваны да гадавіны яго запуску. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, Адміністрацыі Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень», прадстаўнікі МЗС, Беларускай універсальнай таварнай біржы і іншых арганізацый, а таксама кіраўнікі і дыпламаты беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у ключавых краінах Азіі. Удзельнікі семінара паспрабавалі акрэсліць рэальныя перспектывы павышэння значнасці беларускага партфоліа ў Азіі, сістэмныя фактары, якія стрымліваюць развіццё супрацоўніцтва з краінамі гэтага вектара далёкай дугі, а таксама неабходныя крокі па пераадоленні бар’ераў, што перашкаджаюць эфектыўнаму пашырэнню нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў азіяцкім рэгіёне.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/tovarooborot-belarusi-i-vjetnama-v-2021-godu-prevysil-200-mln-512456-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tavaraabarot
[3] https://zviazda.by/be/tags/vetnam-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-baravikou