Сіла беларускага народа — у захаванні сваіх традыцый і любові да іх. Пра гэта падчас урачыстага адкрыцця свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») заявіў намеснік прэм’ер-міністра і старшыня пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята «Купалле» Ігар Петрышэнка падчас адкрыцця рэспубліканскага свята, перадае [2]БелТА.
«Знаходзячыся на геапалітычным скрыжаванні, вельмі няпроста было Беларусі арганізаваць, адстаяць і сфармаваць уласную дзяржаву. Менавіта ў Год гістарычнай памяці мы ўшаноўваем юбіляраў, якія апявалі мудрасць, прыгажосць і талент беларускага народа, — гэта Янка Купала і Якуб Колас. Мы адзначаем 140 гадоў з моманту іх нараджэння. Я думаю, вось гэта ёсць нагляднае сведчанне ўдзячных нашчадкаў, што мы жывем, шануем і любім гэтыя традыцыі. Менавіта ў гэтым і ёсць сіла нашага народа», — адзначыў Ігар Петрышэнка.
Ён падкрэсліў, што актыўны ўдзел у свяце «Купалле» прымае моладзь. «Яны ведаюць і любяць нашы традыцыі. Гэта вельмі важна, бо ў руках моладзі будучыня нашага славянскага братэрства, будучыня нашай краіны», — падкрэсліў ён.
Намеснік прэм’ер-міністра прывітаў усіх гасцей. Сёння ў Александрыі прадстаўлены 19 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, з якіх на шклоўскую зямлю прыехалі рамеснікі і майстры народнай творчасці. Удзел у рэспубліканскім свяце прымае дэлегацыя Бранскай вобласці на чале з губернатарам Аляксандрам Багамазам. Ігар Петрышэнка пажадаў усім добрага свята, новых знаёмстваў. «Няхай ваш добры настрой будзе спадарожнічаць вам на працягу ўсяго года, каб праз год мы зноў сустрэліся ўсё тут. З новымі ідэямі і падыходамі ў развіцці нашага свята, дружбы, братэрства і ўзаемаразумення», — адзначыў ён.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/petrishenko-sila-belorusskogo-naroda-v-sohranenii-traditsij-i-ljubvi-k-nim-512766-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/aleksandryya-zbirae-syabrou-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/kupalle
[5] https://zviazda.by/be/tags/shklouski-rayon
[6] https://zviazda.by/be/tags/petryshenka
[7] https://zviazda.by/be/tags/god-gistarychnay-pamyaci
[8] https://zviazda.by/be/tags/140-god-kupaly-i-kolasa-0