Каля сотні беларусаў узялі ўдзел у адборы для палёту ў космас. У спіс жа патэнцыйных кандыдатаў ўвайшлі 29 чалавек, траціна — жанчыны, паведамляе [2]тэлеканал «Беларусь 1».
«Дадзеныя кандыдаты будуць разгледжаны камісіяй цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў і будзе вызначаны спіс асоб, якія будуць запрошаныя ў Цэнтр падрыхтоўкі для праходжання вочнага адбору, які будзе ўключаць допуск да спецыяльных трэніровак. Мы маем некалькі кандыдатаў навук, магістраў, даследчыкаў. Прафесійны ўзровень нашых кандыдатаў досыць высокі», — сказаў намеснік начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Беларусі Іван Буча.
Палёт у касмічную прастору можа адбыцца ўжо восенню 2023 года, але хто ж усё-такі прыме ўдзел у экспедыцыі, агучыць расійскі бок. Далей падрыхтоўка на базе Раскосмасу. Першая ластаўка — пілатуемая касманаўтыка будзе агульнай для Саюзнай дзяржавы. Збліжае і новая саюзная праграма «Комплекс СД».
«Гэтая праграма прысвечана стварэнню арбітальнай групоўкі спадарожнікаў. Прычым там плануецца стварыць тры спадарожніка — адзін вагой амаль 200 кг і два маленькіх апарата. Там будзе стаяць цэлы шэраг датчыкаў: тыя, што адсочваюць сонечную актыўнасць, радыяцыю, стан іёнасферы. Там будзе таксама апаратура для зандзіравання іёнасферы», — паведаміў дырэктар УП «Геаінфармацыйныя сістэмы» НАН Беларусі Сяргей Залаты.
Нагадаем, што рашэнне аб тым, што Расія і Беларусь будуць разам развіваць інфраструктуру ў касмічнай сферы, было прынята падчас наведвання расійскім і беларускім прэзідэнтамі касмадрома Усходні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.tvr.by/news/obshchestvo/kandidaty_otobrany_kto_poletit_na_mks_ot_belarusi/
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/kosmas
[6] https://zviazda.by/be/tags/mks
[7] https://zviazda.by/be/tags/kandydaty
[8] https://zviazda.by/be/tags/nan
[9] https://zviazda.by/be/tags/syargey-zalaty