Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава прыняла ўдзел у пасяджэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, перадае [2] БелТА.
На закрыцці восьмай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання Наталля Качанава акцэнтавала ўвагу на тым, што бягучая абстаноўка абавязвае прымаць усе неабходныя меры для ажыццяўлення эканамічнай бяспекі краіны і захавання дастойнага ўзроўню жыцця беларусаў.
«Час, калі мы спадзяваліся на некага, хто будзе „вышэй“ вырашаць задачы, што стаяць перад намі, прайшоў. Усім даўно пара навучыцца самастойна прымаць рашэнні і браць на сябе адказнасць. Несумненна, жаданы вынік будзе толькі тады, калі будуць забяспечаны жалезабетонная дысцыпліна і парадак у частцы ўвасаблення задуманага», — адзначыла спікер.
Старшыня Савета Рэспублікі 7 ліпеня правяла нараду з кіраўніцтвам сталіцы, дзе абмяркоўваліся актуальныя пытанні жыццядзейнасці горада. Па выніку сустрэчы было прынята рашэнне правесці пасяджэнне са структурнымі падраздзяленнямі Мінгарвыканкама, кіраўнікамі ведамстваў, прадпрыемстваў, арганізацый.
«Сёння на пасяджэнні разглядаецца пытанне сацыяльна-эканамічнага развіцця горада за студзень — май бягучага года. Мы падводзім вынікі работы за пяць месяцаў, бачым шэраг праблемных пытанняў, якія неабходна глыбока вывучыць і прааналізаваць для сацыяльна-эканамічнага развіцця сталіцы, — адзначыў Уладзімір Кухараў. — Хачу абазначыць, што выкананне заданняў, якія даведзены да прадпрыемстваў, арганізацый горада, жыццёва важныя».
Паводле яго слоў, бачна работа, што праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта, якая датычыцца актывізацыі ўзаемадзеяння з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. «Літаральна штотыднёва ў нас праходзяць сустрэчы з кіраўніцтвам расійскіх рэгіёнаў. На праведзеным Форуме рэгіёнаў былі пастаўлены сур’ёзныя задачы па сумеснай рабоце па экспарце, сыравіне, імпартазамяшчэнні. Ёсць сур’ёзныя зрухі, і ўсе кіраўнікі рэгіёнаў Расіі выказваюць гатоўнасць з намі супрацоўнічаць», — канстатаваў Уладзімір Кухараў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/regions/view/razvitie-sotsialnoj-sfery-i-ekonomiki-v-mingorispolkome-prohodit-zasedanie-s-uchastiem-kochanovoj-513406-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[4] https://zviazda.by/be/tags/mingarvykankam
[5] https://zviazda.by/be/tags/pasyadzhenne