З 1 жніўня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 25 ліпеня 2022 г. № 250 «Аб павышэнні пенсій» павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій — па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, з нагоды страты карміцеля, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Такім чынам, сярэдняя пенсія з даплатамі ў жніўні складзе 638 рублёў. Вырастуць і дапамогі на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў.
Памер працоўнай пенсіі будзе павышаны на 10 працэнтаў. Атрымальнікамі працоўных пенсій з'яўляецца больш за 2,3 мільёна беларусаў.
— Памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і заробку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі, — звяртае ўвагу начальнік галоўнага ўпраўлення пенсіённага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена
ГОМАРАВА.
Трэба ўлічваць, што да працоўнай пенсіі выплачваецца даплата непрацуючым грамадзянам ва ўзросце 75-79 гадоў і ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым, надбаўка на догляд інвалідам 1-й групы, існуюць павышэнні ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ганаровым донарам і некаторым іншым катэгорыям грамадзян.
— Гэтыя выплаты па нормах указа не пераразлічваюцца. Аднак яны таксама павялічваюцца са жніўня — у сувязі з ростам бюджэту пражытковага мінімуму, — растлумачыла спецыяліст.
Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў жніўні 2022 года, уключаючы даплаты, складзе 638 рублёў. У жніўні расходы на выплату пенсій запланаваны ў памеры 1,4 мільярда рублёў, з іх амаль 122 мільёны рублёў — павышэнне згодна з Указам № 250.
Нагадаем, гэта другое павышэнне працоўных пенсій у бягучым годзе. Першае адбылося з сакавіка — на 7 %.
У цэлым расходы на выплату пенсій у 2022 годзе складуць больш як 16 мільярдаў рублёў, у тым ліку 1,4 мільярда рублёў у сувязі з павышэннем пенсій з 1 сакавіка і 1 жніўня.
З 1 жніўня 2022 года павялічваюцца і памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў.
Такім чынам, з 1 жніўня гэтага года да 31 студзеня наступнага памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складуць:
Тэмп росту памераў дапамогі са жніўня 2022 года складзе 103,1 % (у параўнанні з ліпенем 2022 годам) і 112,2 % — у параўнанні са жніўнем 2021 года.
Нагадаем, што памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пералічваюцца два разы на год: з 1 лютага і 1 жніўня ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь № 7-З «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей».
Памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складае:
Дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў выплачваюцца больш чым на 238 тысяч дзяцей.
Усяго расходы на выплату дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у 2022 годзе складуць 1,7 мільярда рублёў, з іх каля 100 мільёнаў рублёў — у сувязі з іх павышэннем з 1 жніўня (на 3,1 %).
Алена КРАВЕЦ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/sacyyalnaya-padtrymka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pensii
[5] https://zviazda.by/be/tags/dapamoga-na-dzicya
[6] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[7] https://zviazda.by/be/tags/ukaz