Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч 25 ліпеня прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня пажарнай службы, якія прайшлі ў беларускай сталіцы, перадае [2] БелТА.
У час свята ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі адбылося прынясенне прысягі работнікамі Мінскага гарнізона, а таксама ўзнагароджанне дзяржаўнымі ўзнагародамі супрацоўнікаў ведамства. У сваім выступленні перад прысутнымі дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў ролю пажарнай службы ў аператыўным рэагаванні на пагрозы тэхнагеннага і прыроднага характару, яе здольнасць на высокім узроўні вырашаць пастаўленыя задачы.
«Беларускія ратавальнікі-пажарныя дастойна выконваюць ускладзеныя на іх абавязкі, праяўляючы пры гэтым мужнасць, самаахвярнасць і высокі прафесіяналізм, — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч. — Сёння мы можам смела сцвярджаць, што наша служба выратавання ні ў чым не ўступае аналагічным экстраным службам іншых краін ні па узроўню падрыхтоўкі, ні па абсталяванні, а па асобных кірунках нават пераўзыходзіць іх».
Аляксандр Вальфовіч павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь з прафесійным святам.
Акрамя таго, дзяржсакратар сумесна з кіраўніцтвам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях усклаў кветкі да помніка работнікам МНС, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/society/view/volfovich-otmetil-rol-pozharnoj-sluzhby-v-operativnom-reagirovanii-na-tehnogennye-i-prirodnye-ugrozy-515365-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-valfovich
[4] https://zviazda.by/be/tags/mns