У «Кніжны клуб пісьменнікаў», які працуе ў Мінску па вуліцы Кісялёва, 4, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкі дом «Звязда» запрашаюць на сустрэчу з дзіцячым пісьменнікам Уладзімірам Мазго. Прэзентацыя кніг, аўтограф-сесія з удзелам Уладзіміра Мінавіча адбудзецца 29 ліпеня а 12-й гадзіне.
У апошнія гады Уладзімір Мазго выдаў цэлы шэраг кніг, адрасаваных юнаму чытачу. Творы прысвечаны нашай Айчыне, у вершах — просты расповяд пра розныя мясціны Беларусі, пра назвы, гістарычныя сімвалы, геральдычныя таямніцы, тапонімы, якія раскрываюць гісторыю, сам характар народа Беларусі.
Варта нагадаць, што Уладзімір Мазго — аўтар слоў многіх папулярных песень, музыку да якіх напісалі розныя кампазітары Беларусі. Несмуненна, на сустрэчы ў «Кніжным клубе пісьменнікаў» будзе пра што пагаварыць, будзе што абмеркаваць самому Уладзіміру Мінавічу, і наведвальнікам, пакупнікам, якія праявяць цікавасць да яго творчасці і прыйдуць на сустрэчу.
У бліжэйшы месяц у «Кніжным клубе пісьменнікаў» пра свае новыя творы, пра кнігі, якія толькі што пабачылі свет, раскажуць Генадзь Аўласенка, Ірына Карнаухава, Лёля Багдановіч і іншыя сучасныя дзіцячыя пісьменнікі Беларусі.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-shychko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-mazgo
[5] https://zviazda.by/be/tags/knizhny-klub-pismennikau
[6] https://zviazda.by/be/tags/kisyalyova-4
[7] https://zviazda.by/be/tags/iryna-karnauhava
[8] https://zviazda.by/be/tags/lyolya-bagdanovich