Саюз пісьменнікаў Беларусі актыўна ўдзельнічае ў складанні агульнай праграмы маючага адбыцца Дня беларускага пісьменства. Свой удзел пацвердзілі амаль 100 пісьменнікаў з усёй краіны. Рыхтуецца шмат мерапрыемстваў, якія найперш будуць звязаны з прэзентацыяй беларускага мастацкага слова, паведамілі [1] ў Мінінфарме.
«Напярэдадні свята, 2 верасня, у Мінску пройдзе круглы стол беларускіх і замежных аўтараў. У Добруш на фестываль плануем прывезці майстроў слова, якія выступяць перад жыхарамі горада, гасцямі свята, раскажуць аб сваёй творчасці», — расказаў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар выдавецкага дома «Звязда» Аляксандр Карлюкевіч.
Прадугледжаны і розныя сюрпрызы. «Пакуль не будзем шмат гаварыць аб гэтым. Скажу толькі, што пісьменнікі пакажуць не толькі сваё прафесійнае майстэрства, але і спартыўнае», — дапоўніў ён.
На адкрытых пляцоўках фестывалю будуць шырока прадстаўлены не толькі творы беларускіх аўтараў, але і літаратура, выдадзеная за апошні час у краіне.
Спасылкі
[1] https://t.me/mininform
[2] https://zviazda.by/be/tags/sayuz-pismennikau-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzen-belaruskaga-pismenstva-u-dobrushy