У старажытным Мсціславе ў гарадскім скверы ўсталяваны памятны знак мужнаму мараку-падводніку мічману Івану Кулакову — ураджэнцу Мсціслаўшчыны, які здзейсніў у мірны час геройскі ўчынак — выратаваў экіпаж у час аварыі на атамным рэактары субмарыны. У 1961 годзе матрос Кулакоў нёс срочную службу на сумнавядомым атамаходзе «К-19» і, калі здарылася аварыя, дабравольна спусціўся ў адсек з пашкоджаным рэактарам і сваімі ўмелымі дзеяннямі ўтаймаваў разбушаваўшы рэактар, каб спыніць пажар і немінуемы ўзрыў. Нездарма беларуса Івана Пятровіча Кулакова лічаць чалавекам, які выратаваў свет ад трэцяй сусветнай вайны.
Кожны год у дзень ваена-марскога флота ў Мсціславе да гэтага месца прыходзяць былыя маракі, каб аддаць даніну памяці легендарнаму падводніку. У мясцовым экіпажы Беларускага Саюза ваеных маракоў лічацца восемдзесять пяць былых марфлотцаў, якія ганарацца сваім зямляцтвам з легендарным мараком. Сярод іх і Валянцін Цянчык (на фота), хоць родам ён з беларускага Палесся — з Іванаўскага раёна. Валянцін Канстанцінавіч з дзяцінства марыў быць мараком, праходзіў стажыроўку ў Пінскім вучэбным атрадзе па надводным і падводным караблям, потым служыў срочную на Паўночным флоце ў якасці электрамеханіка на падводнай лодцы. Пасля дэмбэлізацыі ў 1975 годзе прыехаў у Мсціслаўскі раён вучыцца на шафёра ды так і застаўся тут на ўсё далейшае жыццё. У памяць пра нялёгкую службу ён захоўвае матроскую форму і, калі прыходзіць свята, абавязкова яе апранае і з букетам кветак ідзе да мемарыяльнага каменя.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotanaviny