Свята беларуска-малдаўскай дружбы «Вянок сяброўства», якое адбылося ў Доме літаратара, ужо трэцяе па ліку.
Свята адкрылі старшыня Таварыства дружбы Беларусь-Малдова, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь (2017-2021 гг.) Віктар Сарачану, намеснік старшыні Таварыства дружбы Беларусь-Малдова, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.
На свяце прысутнічалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Малдова Мікалай Васількоў і Тэнгіз Думбадзэ, а таксама старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Міхаіл Пазнякоў.
Удзельнікаў свята парадавалі сваім майстэрствам Антаніна Валько, Віктар Мяцельскі, Ілза Алахвердзян, Міхаіл Быкаў, Вячаслаў Ушакоў, Анастасія Шведка і Раман Абадоўскі, танцавальны дуэт «Палярына», калектывы «Плай», «Луме», якія выканалі песні на беларускай, малдаўскай, рускай мовах. , нацыянальныя танцы дзвюх краін.
Завяршыў канцэртную праграму народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, ён выканаў свае песні, якія не пакінулі абыякавымі нікога з удзельнікаў мерапрыемства.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktar-ivanchykau
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/svyata
[5] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-maldauskaya-druzhba
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyanok-syabroustva