Пасля больш чым 150 дзён напружанай працы на паўднёвым беразе ракі Янцзы ў горадзе Чычжоу (правінцыі Аньхой) з’явілася 345-метровая вышка электраперадач у рамках аб’екта высакавольтнай лініі пастаяннага току, які злучае гідраэлектрастанцыю Байхэтань і правінцыю Чжэцзян, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Гэтая высакавольтная лінія з’яўляецца ключавым праектам рэалізацыі стратэгіі «перакідвання электраэнергіі з захаду на ўсход» Кітая. Яе пачаткам выступае найбуйнейшая ў свеце гідраэлектрастанцыя Байхэтань, якая будуецца, а прыёмны канец размешчаны на пераўтваральнай станцыі Чжэбэй у раёне Ліньпін горада Ханчжоў. Агульная працягласць лініі электраперадачы складае звыш 2140 кіламетраў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya