Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 4 жніўня прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у індыйскім горадзе Мумбаі, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У сваім выступленні Сяргей Алейнік адзначыў, што адкрыццё яшчэ адной беларускай загранустановы ў Індыі ў 30-ю гадавіну ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі сімвалізуе значны прагрэс у развіцці палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.
Першы намеснік міністра ахарактарызаваў узаемадзеянне з Індыяй як адзін з прыярытэтаў знешняй палітыкі Беларусі.
Ад індыйскага боку ў цырымоніі адкрыцця прыняў удзел першы намеснік кіраўніка апарату Міністэрства харчавання і абароны правоў спажыўцоў штата Махараштра Віджай Вагхмарэ. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі кіраўнікі консульскіх устаноў, акрэдытаваных у горадзе Мумбаі, прадстаўнікі мясцовых СМІ, а таксама беларускіх і індыйскіх дзелавых колаў.
У гэты ж дзень адбылася сустрэча Сяргея Алейніка з кіраўніком апарату ўрада штата Махараштра Ману Кумарам Срывастава, у ходзе якой абмеркаваны перспектывы развіцця міжрэгіянальнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва.
Прэв’ю: mfa.gov.by
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/politics/view/generalnae-konsulstva-belarusi-adkrylasja-u-indyjskim-goradze-mumbai-118274-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/generalnae-konsulstva-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/mumbai