У склад спецыяльнай камісіі ўваходзяць прадстаўнікі структурных падраздзяленняў абласных, раённых, гарадскіх выканаўчых камітэтаў, Мінгарвыканкама, мясцовых адміністрацый раёнаў у гарадах, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, кіраўнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, прадстаўнікі санітарнай службы, спецыялісты па ахове працы, кіраўніцтва камбіната школьнага харчавання.
Спецыялісты з розных абласцей вывучаюць дакументацыю, стан пабудоў і памяшканняў, узровень арганізацыі працы і многія іншыя пытанні. Так, прадстаўнікі раённых аддзелаў надзвычайных сітуацый ацэньваюць пажарную бяспеку, гігіеністы — адпаведнасць санітарным нормам, супрацоўнікі профільнага кіравання — агульны стан і гатоўнасць установы да новага навучальнага года.
Самая пільная ўвага надаецца пытанню бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстанове адукацыі, якасці арганізацыі прапускнога рэжыму, наяўнасці сістэмы відэаназірання.
Правяраецца выкананне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, работа харчблокаў, асвятленне, цэласнасць агароджаў, арганізацыя падвозу навучэнцаў.
Па выніках праверкі камісіі ўстанова адукацыі можа атрымаць сертыфікат гатоўнасці.
Падпісанне сертыфікатаў гатоўнасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі павінна скончыцца да 20 жніўня, устаноў дашкольнай адукацыі — да 1 снежня.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[2] https://zviazda.by/be/tags/shkola
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryyomka