У Полацкім раёне 700 л афарбаванага дызпаліва знайшлі ў механізатараў, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на УУС Віцебскага аблвыканкама.
Праваахоўныя органы зараз актыўна праводзяць рэйды, каб прадухіляць і ўсталёўваць парушэнні ў сферы АПК. У выніку аднаго з такіх рэйдаў у хляве механізатара КУП «Захарнічы» знайшлі 600 л афарбаванага дызпаліва. Праводзіцца праверка.
Яшчэ адзін рэйд закрануў былога механізатара ГП «Астроўшчына». Каля 100 л афарбаванага дызпаліва знайшлі ў двары яго дома. Складзены пратакол па арт. 11.1 (дробнае хуліганства) Каап.
Прэв’ю: УУС Віцебскага аблвыканкама
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-polotskom-rajone-700-l-okrashennogo-diztopliva-nashli-u-mehanizatorov-517440-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/polacki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dyzpaliva