Ва Ушацкім раёне легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з трактарам, паведамілі [1] БелТА ў УДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
Інцыдэнт здарыўся сёння на 26-км аўтадарогі Р29 Ушачы-Докшыцы-Вілейка. Па папярэдніх дадзеных, 21-гадовы кіроўца «Фольксвагена» адцягнуў увагу і сутыкнуўся з трактарам МТЗ, які рухаўся ў тым жа кірунку.
У выніку аварыі пацярпеў пасажыр, які ехаў на пярэднім сядзенні.
У ДАІ нагадалі аб неабходнасці захоўваць асцярожнасць, уважлівасць і разважлівасць на дарозе.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20220806/1659773477-smi-amerykanskamu-vayskovamu-kamandavannyu-ne-udaecca-vyysci-na-suvyaz-z
[2] https://zviazda.by/be/tags/ushacki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/legkavushka
[4] https://zviazda.by/be/tags/traktar-0