У 1971 годзе чытачы «Звязды» ўпершыню пазнаёміліся з творчасцю фотакарэспандэнта Яўгена Пясецкага, на той час самага маладога ў творчым калектыве найстарэйшай беларускай газеты. Сёння ветэран айчыннай фотажурналістыкі па-ранейшаму сярод звяздоўцаў, працягвае плённую працу фотадакументаліста. Вядомы ён чытачам і як аўтар уласнага жанру, што аб’яднаў паэзію з фатаграфіяй. Творчасць найстарэйшага беларускага фотакарэспандэнта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі адзначана медалём Францыска Скарыны, найвышэйшымі ўзнагародамі Беларускага саюза журналістаў, шматлікімі дыпломамі міжнародных фотавыставак.
Гэта падборка здымкаў Яўгена Пясецкага, зробленых у семідзясятыя гады мінулага стагоддзя, якія выходзілі ў «Звяздзе», знаёміць з вядомымі ў той час працаўнікамі розных галін вытворчасці, пераносіць на будаўнічыя пляцоўкі найбуйнейшых айчынных заводаў, паказвае далёкія імгненні, якія не страцілі сваёй прывабнасці і прыцягальнасці і сёння.
Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[2] https://zviazda.by/be/tags/105-gadou-zvyazdze
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh