У Маларыцкім раёне ў ДТЗ загінуў веласіпедыст, паведамілі [1] ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Смяротная аварыя адбылася 6 жніўня каля 22.10 на дарозе Р17 Брэст — мяжа Украіны (Олтуш). Паводле папярэдняй інфармацыі, 35-гадовы жыхар Маларыты на аўтамабілі «Аўдзі А6» на 45-м км трасы наехаў на 61-гадовага веласіпедыста. Пры наяўнасці абочыны мужчына рухаўся па праезнай частцы дарогі ў спадарожным напрамку.
Ад атрыманых траўм веласіпедыст памёр на месцы здарэння.
Усяго за выхадныя дні на тэрыторыі Брэсцкай вобласці зарэгістраваны тры дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх адзін чалавек загінуў і два атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://vk.com/brestgai
[2] https://zviazda.by/be/tags/malarycki-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz