Шаноўныя сябры!
Віншую вас са 105-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты «Звязда».
Выданне распачало сваю дзейнасць у вірлівую, рэвалюцыйную эпоху, калі з'явіўся гістарычны шанц зрабіць явай адвечную ідэю самавызначэння беларусаў. З той пары газета, з якой супрацоўнічаюць самыя вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, заўсёды з народам і ў чорныя дні нямецкай акупацыі, і ў гады мірнага будаўніцтва.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны «Звязда», выпускам якой у падполлі, рызыкуючы жыццём, займаліся мінскія патрыёты, змагалася з ворагам вострым праўдзівым словам. Потым былі Перамога і ўпартая праца беларусаў па аднаўленні роднай зямлі. Артыкулы і фотаздымкі пра тыя падзеі — частка гераічнага народнага летапісу.
У нашы дні супрацоўнікі Выдавецкага дома «Звязда» таксама ўносяць значны ўклад у захаванне беларускай мовы, гісторыі і культуры, садзейнічаюць зберажэнню традыцый і высокіх маральных каштоўнасцяў у грамадстве. Упэўнены, вы і надалей будзеце штодзённа і настойліва рабіць гэту пачэсную, патрыятычную справу дзеля будучыні краіны.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба, натхнення і новых прафесійных дасягненняў.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/105-gadou-zvyazdze