П’яная кампанія ў мінскім пераходзе збіла дзяўчыну і хлопца за адмову праспяваць песню, паведамілі [1] ў Следчым камітэце.
Як расказалі ў ведамстве, вечарам 1 жніўня трое раней судзімых мінчан у нецвярозым стане праходзілі ў адным з падземных пераходаў Мінска. Яны звярнулі ўвагу на чатырох музыкаў, якія гралі ў падземцы, сярод якіх была 14-гадовая дзяўчына. Калі яна засталася адна, нецвярозая кампанія папрасіла праспяваць песню. Дзяўчына адмовіла ім, і фігуранты пачалі паводзіць сябе агрэсіўна. На гэта звярнулі ўвагу астатнія музыканты, якія паспяшаліся на дапамогу. Фігуранты сталі збіваць дзяўчыну і хлопца. Падчас бойкі адзін з тых, хто нападаў пагражаў нажом.
У дачыненні да членаў кампаніі ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Асобы тых, хто нападаў вядомыя. Да аднаго з іх прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, яму прад’яўлена абвінавачанне. Месцазнаходжанне астатніх двух фігурантаў устанаўліваецца.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[4] https://zviazda.by/be/tags/sk