Дэлегацыя М’янмы мае намер наведаць Беларусь сёлета, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Гаворка пра гэта ішла на сустрэчы старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом М’янмы ў Расіі Лвінам У.
На сустрэчы бакі разгледзелі актуальныя пытанні беларуска-м’янманскага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы, перспектывы актывізацыі кантактаў паміж дзелавымі коламі, магчымасці арганізацыі мерапрыемстваў з удзелам бізнесу дзвюх краін, у тым ліку візіту дэлегацыі дзелавых колаў М’янмы ў Беларусь сёлета.
Прэв’ю: БелТТП
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/delegatsija-mjjanmy-namerena-posetit-belarus-v-etom-godu-517740-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/myanma-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/delegacyya