Сёлета для школьнікаў створана 800 тысяч вырабаў: 300 тысяч пар абутку і 700 мадэляў адзення, 70 % асартыменту абноўлена. Сабраць вучня ў школу можна ў 400 школьных кірмашах па ўсёй краіне. Камплект адзення абыйдзецца ў суму ад 70 да 450 рублёў, а аптымальны набор канцылярскіх прылад — у 35-40 рублёў, паведамілі спецыялісты на прэс-канферэнцыіў Нацыянальным прэс-цэнтры, прысвечанай школьным базарам.
— Сёлета непрадказальны ажыятаж са жніўня ў гандлю, чаго ране ніколі не было, але мы гатовыя рэагаваць і дастаўляць тавары, якіх не хапае, — адзначыла Наталля МУРАШКА, намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрну па вырабу і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці. — У кнігі неабходнасці афармляем заявы ад бацькоў, каб забяспечыць дзіця неабходным памерам пэўнай мадэлі.
З 1 верасня ў Беларусі ўводзяцца адзіныя элементы адзення для вучняў з размяшчэннем на ёй эмблемы ўстановы адукацыі. Да 1 жніўня ўстановы адукацыі вызначыліся з адзінымі элементамі школьнага стылю. Гэта камізэлька, піджак і гальштук.
— Адзенне дзелавога стылю ўводзілася ўшколах паэтапна з 2006-2007 навучальнага года. Галоўную ролю ў вызначэнні знешняга выгляду навучэнца грае савет адукацыі, у склад якога ўваходзяць бацькі, настаўнікі і вучні, — нагадала Ірына БУЛАЎКІНА, галоўны спецыліст Упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі.
Згодна з вынікамі анлайн-апытанкі, змешчанай на сайце Мінадукацыі, у якой узялі ўдзел больш як 123 тысячы чалавек, аптымальны варыянт адзення для дзяўчынак — штаны, блузка, спадніца. Для хлопчыкаў — рубашка, штаны, джэмпер. У прырятэце чорны, сіні і шэры колеры, а таксама тканіна ў клетку.
Ірына СІДАРОК
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/shkolnae-adzenne
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus