Выратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што ў гарпасёлку Обаль Шумілінскага раёна ў металічнай агароджы балкона захрасла галава дзіцяці
Як паведамляецца на афіцыйным сайце МНС, на месца здарэння адразу ж было накіравана бліжэйшае падраздзяленне пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
— Па прыбыцці да месца выкліку мы ўбачылі, што на балконе кватэры на дыбачках стаіць дзіця, а яго галава застрала паміж канструкцыямі балкона, — расказаў начальнік паста Віктар Баганаў. Ручным аварыйна-выратавальным інструментам мы расціснулі металічную частку агароджы, І малое змагло вызваліцца. Хлопчык вёў сябе спакойна і не плакаў.
Па словах маці стала вядома, што хлопчык 2019 года нараджэння, у той час, калі яна займалася хатнімі справамі, прайшоў на балкон і прасунуў галаву паміж канструкцыямі балкона, а самастойна дастаць яе назад не змог.
ПАВЕЛ КАЛЕНДА
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns
[2] https://zviazda.by/be/tags/ratavalniki
[3] https://zviazda.by/be/tags/shumilinski-rayon