У Фрунзенскае РУУС звярнуўся 68-гадовы мінчанін, які стаў ахвярай кіберзлачынцаў.
Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, мужчыну праз месанджар патэлефанаваў чалавек, які назваўся супрацоўнікам МУС. Ён паведаміў, што нібыта з рахункам мінчаніна ёсць праблемы. Для іх ухілення неабходна ўсталяваць на тэлефон прыкладанне выдаленага доступу і затым увесці на экране лагін і пароль для ўваходу ў інтэрнэт-банкінг.
Адразу пасля гэтага на імя пенсіянера быў аформлены крэдыт на 1400 рублёў. Паклаўшы трубку, мінчанін адчуў нядобрае і праз банк заблакаваў картку, але да таго моманту з яго рахунку ўжо было спісана 999 рублёў.
Следчыя далі прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу па гэтым факце.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal