Германія страціць каля $265 млрд да 2030 года з-за сітуацыі ва Украіне і высокіх цэн на энерганосьбіты, што прывядзе да негатыўных наступстваў для рынку працы. Гэта вынікае з звестак нямецкага Інстытута даследаванняў занятасці (IAB), паведамляе [1] РИА Новости са спасылкай на Reuters.
Адзначаецца, што ў наступным годзе ВУП Германіі будзе на 1,7 працэнта ніжэйшы, а колькасць занятых скароціцца прыкладна на 240 тыс. чалавек. Пры гэтым чакаецца, што такі ўзровень занятасці захаваецца да 2026 года.
Больш за ўсё пацерпіць індустрыя гасціннасці, якая і так ужо панесла вялікія страты з-за пандэміі каранавіруса. Таксама найбольш моцна крызіс закране энергаёмістыя галіны, такія як хімічная прамысловасць і вытворчасць металаў.
Згодна з даследаваннем, калі цэны на энерганосьбіты, якія да цяперашняга часу падскочылі на 160%, зноў падвояцца, аб’ём вытворчасці Германіі ў 2023 годзе будзе амаль на 4% ніжэй, чым да канфлікту ва Украіне. Згодна з такімі здагадкамі, праз тры гады будзе занята на 660 тыс. чалавек менш, а ў 2030 годзе — яшчэ на 60 тыс. чалавек, канстатуецца ў матэрыяле.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20220809/frg-1808300502.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/vup
[4] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika