У дзяжурную частку Маскоўскага РУУС Брэста паступіла заяву 35-гадовага жыхара горада, які растлумачыў, што невядомы, знаходзячыся ў памяшканні адной з кавярняў, шляхам свабоднага доступу выкраў урну для ахвяраванняў з грашовымі сродкамі ў суме 440 рублёў.
Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, супрацоўнікамі крымінальнага вышуку раённага ўпраўлення было ўстаноўлена, што крадзеж здзейсніў 35-гадовы непрацуючы раней судзімы мясцовы жыхар, які ў далейшым быў затрыманы.
Па інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, следчым падазраваны растлумачыў, што, зайшоўшы ў памяшканне кавярні, ён убачыў урну для ахвяраванняў на лячэнне дзіцяці, у якой знаходзіліся грашовыя сродкі і пераканаўшыся ў адсутнасці грамадзян, забраў яе з сабой.
Выкрадзеную суму грошай мужчына патраціў на асабістыя патрэбы.
Дзеянням фігуранта следчымі Брэсцкага міжраённага аддзела следчага камітэта дадзена прававая ацэнка. Распачата крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brest
[2] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal