Ва ўзросце 93 гадоў памёр былы кіраўнік БССР Мікалай Слюнькоў, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага ўрада.
«Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь глыбока смуткуе ў сувязі са смерцю былога намесніка старшыні Дзяржаўнага планавага камітэта Савета Міністраў СССР, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Мікалая Мікітавіча Слюнькова, Героя Сацыялістычнай Працы, і выказвае шчырыя спачуванні яго родным і блізкім», — гаворыцца ў паведамленні.
Мікалай Слюнькоў узначальваў Мінскі трактарны завод — з 1965 па 1972 год. Потым ён займаў пасады першага сакратара Мінскага гаркама Кампартыі БССР, намесніка старшыні Дзяржплана СССР, першага сакратара ЦК Кампартыі БССР, сакратара ЦК КПСС.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] http://www.government.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-slyunkou
[3] https://zviazda.by/be/tags/smerc