Аператыўнікі Вілейскага РАУС у адной з гаспадарак рэгіёну выявілі факт утойвання падзяжу буйной рагатай жывёлы.
Як інфармуе УУС Мінскага аблвыканкама, устаноўлена, што з пачатку года 37-гадовы дырэктар даваў указанні падначаленым уносіць заведама ілжывыя звесткі ў справаздачную дакументацыю: каб схаваць гібель жывёлы, складаліся фіктыўныя накладныя, у якіх адлюстроўваўся факт продажу здаровай жывёлы работнікам. У цяперашні час вядома аб падзяжы як мінімум трох галоў жывёлы.
У дачыненні да кіраўніка следчымі заведзена крымінальная справа за службовую падробку.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vileyski-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[3] https://zviazda.by/be/tags/padrobka