Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія Аляксандр Канюк сустрэўся з міністрам юстыцыі гэтай краіны Карэнам Андрэасянам, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на загранустанову ў Ерэване.
У час перагавораў бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў па развіцці супрацоўніцтва паміж міністэрствамі юстыцыі Беларусі і Арменіі. Акрамя таго, была дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі ўзаемадзеяння, абмене вопытам паміж профільнымі міністэрствамі і арганізацыі ўзаемных візітаў.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Арменія ўстаноўлены 11 чэрвеня 1993 года. У верасні 2001 года ў Ерэване адкрыта пасольства Рэспублікі Беларусь. Пасольства Рэспублікі Арменія ў Мінску працуе з 1993 года. З устанаўленнем дыпламатычных адносін супрацоўніцтва Беларусі і Арменіі выйшла на якасна новы ўзровень.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/politics/view/belarus-i-armenija-damovilisja-ab-abmene-vopytam-pamizh-ministerstvami-i-arganizatsyi-uzaemnyh-vizitau-118399-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[3] https://zviazda.by/be/tags/armeniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/abmen-vopytam