У самым цэнтры аграгарадка Ляскавічы размясціўся ўнікальны «Музей прыроды». Гэта самы малады музей экалагічнай накіраванасці ў Беларусі. Афіцыйна ён быў адкрыты ў 2012 г., што было прымеркавана да этнакультурнага фестывалю «Кліч Палесся», але першыя турысты маглі наведаць яго яшчэ з 2010 г. Зараз экспазіцыя музея прадстаўлена наступнымі заламі: зала археалогіі, гісторыі, прыроды, этнаграфіі і быта. Асабліва ўражвае зала прыроды з макетам дна Старыцы (старое рэчышча Прыпяці). Таксама там можна ўбачыць 56 відаў птушак, 8 відаў рыб і 18 відаў звяроў.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/lizaveta-golad
[2] https://zviazda.by/be/bez-rubriki
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotarepartazh
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzey
[5] https://zviazda.by/be/tags/pryroda