Унесены змяненні ў шэраг указаў кіраўніка дзяржавы. Адпаведны ўказ нумар 272 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 жніўня, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
У мэтах рэалізацыі норм закона ад 13 снежня 2021 года «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці» ўдакладняюцца крыніцы фінансавання работ па стварэнні і абнаўленні дзяржаўных навігацыйных карт у лічбавым фармаце. Пры гэтым палажэнні аб правядзенні работ па стварэнні Нацыянальнага атласа Беларусі выключаюцца ў сувязі з завяршэннем такіх работ.
Акрамя таго, прызнаецца страціўшым сілу ўказ ад 23 красавіка 2007 года нумар 200 «Аб некаторых пытаннях у галіне геадэзіі, картаграфіі і навігацыі», які стаў неактуальным у сувязі з перадачай законам ураду адпаведных паўнамоцтваў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/ukaz
[4] https://zviazda.by/be/tags/navigacyynyya-karty