Сёння адбылася сустрэча начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочніка міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва палкоўніка Валерыя Равенкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кубы ў Беларусі Сант’яга Перэсам Бенітэсам, паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У рамках сустрэчы таксама была праведзена акрэдытацыя ваеннага, ваенна-марскога і ваенна-паветранага аташэ пры пасольстве Кубы ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) палкоўніка Монікі Міліян Гомес.
У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, абмеркавалі стан міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва паміж краінамі, перспектывы і напрамкі па далейшаму іх развіццю.
Знакавым з’яўляецца той факт, што гэта першая акрэдытацыя кубінскага вайсковага дыпламата пры Міністэрстве абароны Беларусі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minabarony
[2] https://zviazda.by/be/tags/kuba
[3] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva