Кіраўнік СК Аляксандр Бастрыкін даручыў расследаваць акалічнасці зносу мемарыяльных збудаванняў у еўрапейскіх краінах, паведамляе [1] ТАСС.
«Старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін даручыў цэнтральнаму апарату ведамства расследаваць абставіны апаганення воінскага мемарыяла ў горадзе Вернайхен, ФРГ. Паводле наяўных звестак, супрацьпраўнае дзеянне здзейсніў прыхільнік неанацысцкіх перакананняў.
Таксама кіраўнік ведамства даручыў падначаленым узбудзіць крымінальныя справы ў сувязі са зносам помніка ў польскім горадзе Мальбарк і апаганеннем брацкай магілы савецкіх салдат у Эстоніі.
«Гэтыя супрацьпраўныя дзеянні накіраваны супраць інтарэсаў Расіі ў сферы захавання гістарычнай памяці аб дзейнасці СССР у гады Другой сусветнай вайны і вырашальнай ролі ў перамоге над фашызмам. Кіраўнік ведамства даручыў следчым запытаць у МЗС Расіі неабходную інфармацыю, звязаную з названымі здарэннямі», — заключылі ў СК.
Прэв’ю: ceur.ru
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/15442665?utm_source=web.telegram.org&utm_medium=referral&utm_campaign=web.telegram.org&utm_referrer=web.telegram.org
[2] https://zviazda.by/be/tags/sk-rf
[3] https://zviazda.by/be/tags/pomniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynnaya-vayna