У горадзе Вэньчан, што ў астраўной правінцыі Хайнань (Паўднёвы Кітай), разгарнулі будаўніцтва першага ў Кітаі касмадрома для камерцыйных касмічных запускаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Гэта адзін з буйных праектаў у рамках будаўніцтва Хайнаньскага порта свабоднага гандлю. Касмадром павінен стаць арыентаваным на рынак аб’ектам сусветнага класа, які дазволіць у далейшым пашырыць магчымасці Кітая па запуску камерцыйных ракет-носьбітаў.
Як адзначыў старшыня народнага ўрада правінцыі Хайнань Фэн Фэй, Хайнань мае намер у поўнай меры выкарыстаць сінэргетычную перавагу стартавай пляцоўкі і льготнай палітыкі порта свабоднага гандлю, каб ператварыць Вэньчан у міжнародны горад касманаўтыкі першага класа.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya