Праз інтэрнэт злачынцы ўступаюць у перапіску з грамадзянамі Беларусі і прапаноўваюць сваім ахвярам, якіх, як правіла, знаходзяць на папулярных форумах для знаёмства, спатканне ў тэатры або кінатэатры. Выкарыстоўваючы чужыя фотаздымкі і абяцаючы незабыўную сустрэчу, яны рэкамендуюць аплаціць білеты адразу ж у рэжыме «анлайн». Пры гэтым ашуканцы прапаноўваюць для аплаты падробныя спасылкі на сайты ўстаноў культуры.
— Такім чынам, зламыснікі авалодваюць рэквізітамі банкаўскіх плацежных картак, пасля чаго праводзяць несанкцыянаванае спісанне грашовых сродкаў з разліковага рахунку пацярпелага, — адзначыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці МУС Кірыл ВЯТКІН.
Ад дзеянняў кіберзлодзеяў пацярпелі ўжо каля сотні жыхароў розных рэгіёнаў краіны. Каб не папоўніць іх спіс, будзьце ўважлівыя да падобных прапаноў наведаць кінатэатр або іншую ўстанову культуры.
Вераніка КАНЮТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mus
[2] https://zviazda.by/be/tags/kibermahlyarstva