Доля наркотыкаў, якія рэалізуюцца праз інтэрнэт, узрасла ў Беларусі да 95%, паведаміў журналістам часова выконваючы абавязкі па пасадзе намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Сяргей Мялешчык, перадае [1] БелТА.
«На працягу апошніх гадоў дзяржаўная палітыка ў сферы наркакантролю зведала сур’ёзныя змены. Рэалізацыя патрабаванняў дэкрэта Прэзідэнта № 6 спрыяла стабілізацыі наркастановішча ў краіне, змагла павярнуць грамадства тварам да праблемы наркатызацыі і стрымаць масавае ўцягванне моладзі ў наркаспажыванне. Разам з тым неабходна канстатаваць, што наркапагроза ў краіне захоўваецца. Гэта абумоўлена выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі інтэрнэту ў якасці спецыфічнага канала наркагандлю. Напрыклад, калі ў перыяд 2016 −2017 гадоў праз віртуальную прастору ажыццяўлялася каля 60% збыту наркотыкаў, то ў 2021-2022 гадах — да 95%. Дадзеная акалічнасць у сваю чаргу павялічвае латэнтнасць такіх злачынстваў. Узніклыя ў міжнародным асяроддзі асаблівыя ўмовы, выкліканыя пандэміяй, закрыццём граніц з абмежаваннем перасоўвання насельніцтва, аказалі ўплыў на становішча ў сферы наркакантролю і яшчэ больш узмацнілі ролю сучасных тэлекамунікацыйных тэхналогій у распаўсюджванні наркотыкаў», — распавёў Сяргей Мялешчык.
Паводле яго слоў, за 7 месяцаў органамі ўнутраных спраў выяўлена 2755 нарказлачынстваў, з іх 2626 непасрэдна звязаны з незаконным абаротам наркотыкаў. «Зарэгістравана 1574 злачынствы, звязаныя са збытам, выяўлена 11 злачынстваў, звязаных з перамяшчэннем наркотыкаў і псіхатропаў праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь, устаноўлена 8 фактаў спажывання наркотыкаў або знаходжання ў стане наркатычнага ап’янення ў грамадскім месцы, узбуджана 13 крымінальных спраў за ўтрыманне наркапрытонаў, задакументавана 5 фактаў скланення скланення да ўжывання псіхаактыўных рэчываў», — адзначыў спецыяліст.
Спынена дзейнасць 11 інтэрнет-магазінаў, якія размяшчаліся ў ценявым сегменце сеткі інтэрнета і займаліся збытам наркотыкаў пераважна на тэрыторыі горада Мінска і Мінскай вобласці. «У асартыменце рэалізуемых забароненых рэчываў у большасці выпадкаў прысутнічалі псіхаактыўныя рэчывы — гэта параметылэфедрон і альфа-PVP, а таксама наркотыкі расліннага паходжання: марыхуана, гашыш. За гэты перыяд у Міністэрства інфармацыі накіравана 170 апавяшчэнняў аб неабходнасці абмежавання доступу да сайтаў, якія маюць пранаркатычны кантэнт», — дадаў Сяргей Мялешчык.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/all_news
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal