У вестыбюлі станцыі метро «Трактарны завод» супрацоўнікі наркакантролю Партызанскага РУУС затрымалі мужчыну, у якога пры сабе знаходзілася 29 пакетаў з насваем.
Па месцы жыхарства 29-гадовага затрыманага аператыўнікі знайшлі яшчэ больш за тры кілаграмы некурыльнага тытунёвага вырабу, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Аператыўнікам мужчына растлумачыў, што насвай прызначаўся для асабістага выкарыстання.
У дачыненні да мінчаніна распачаты адміністрацыйны працэс, тытунёвы выраб канфіскаваны.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki